Яго паводзіны сярод шляхты - з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не ласпеў Кручкоў яшчэ пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: "Няхай аддаць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе". Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цёмнай, прастакаватай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Кручкоў аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Ён добра ведае натуру цёмнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. Асабліва Пратасавіцкі: яго ж чакае "нечуванае ўніжэнне" - 25 лоз на голай зямлі, без дывана, як звычайнаму селяніну, не шляхціцу.