“Шлях першапраходцы”(пра творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 641
Комментарии: 0
“Шлях першапраходцы”(пра творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)

Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча доўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XIX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.

Творчы метад пісьменніка, як і светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця, але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў не адразу.На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам рамантычных традыцый.Адсюль схільнасць паэтызаваць народны побыт.Рысы рамантызіу спалучаліся з сентыменталізмам.Гэта выяўляецца ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх герояў,асабліва такіх, як як сялянская дзяўчына, пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна.

Такі падыход да адлюстравання жыцця абумоўлівае светапоглядам пісменніка.В. Дунін-Марцінкевіч не падтрымліваў прыгоннага ладу з яго жорсткімі адносінамі да сялян.Ён хацеў, каб адносіны паміж мяшчанамі і сялянамі грунтаваліся на брацкім узаемаразуменні, павазе.

В. Дунін-Марцінкевіч займаўся распрацоўкай і ўзбагачэннем новых жанравых форм-вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм.Яго камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты” ставяцца на сцэнах многіх тэатраў краіны і карыстаюцца папулярнасцю ў гледачоў.Адной з галоўных рыс камедый з’яўляецца тое, што пісьменнік увёў на тэатральныя падмосткі сялянства.

З творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству.Сваімі творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных адносін да народа,сялянскім дзецям вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове.

Многія сюжэты і вобразы твораў пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору, з народных казак, паданняў і легендаў.гэта было характэрна для пісьменнікаў-рамантыкаў.У духу рамантызму В. Дунін-Марцінкевіч называе адзін са сваіх збонікаў “Дудар беларускі”.

Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча мае многа станоўчага і прагрэсіўнага.Пісьменнік жадаў дабра для працоўных мас беларускага народа, шукаў шляхоў паляпшэння яго становішча,аддаваў яму свой талент мастака.

Даючы ацэнку творчасці, нельга прайсці міма фактаў, якія — на адносіны пісьменніка да царскага самаўладзя, да народа.Вядома, што ён абвінавачваўся царскім урадам у распаўсюджаванні сярод сялян “шкодных ідэй” у час паўстання, у напісанні “абураючых сачыненняў на простанароднай мове”.За антыўрадавую дзейнасць Дунін-Марцінкевіч сядзеў некалькі месяцаў у турме, а затым быў аддадзены пад строгі погляд у паліцыю.

Негаданымі і даволі супярэчлівымі былі творчы шлях і творчы метад В. Д.-М.
У творах ён выяўляў высокае разуменне рэчаіснасці, востра крытыкаваў адмоўныя з’явы жыцця.Гэта вызначыла яго месца ў беларускай літаратуры як буйнага мастака слова, творчасць якога заключала аснову літаратуры новага часу.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.