Вобраз Навума Прыгаворкі ў п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцікевіча "Ідылія"
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 695
Комментарии: 0
Вобраз Навума Прыгаворкі ў п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцікевіча "Ідылія"

Чытаючы «Ідылію», увесь час ловіш сябе на думцы, наколькі ведаў і любіў В.У. Дунін-Марцін-кевіч фальклор, Народнымі песнямі, прыказ-камі, прымаўкамі літаральна перапоўнены ўвесь твор. Чытаеш і захапляепіся веданнем аўтара народнай творчасці. Носьбітамі фальк-лору ў «Ідыліі» з'яўляюцца простыя сяляне, але найболыд — Навум Прыгаворка.

Навум служыць войтам у маёнтку пана Ля-тальскага. I ўсе ў акрузе ведаюць яго як май-стра і ахвотніка пагаварыць. А гаворыць ён пераважна прымаўкамі. Ведае іх столькі, што калі запісаць адну за другой, атрымаецца вя-лікая кніжка. Пра што ні загавораць, у Наву-ма ўжо гатова на гэты конт прымаўка. У ад-ной рэпліцы ён здольны выкарыстаць не адну, а некалькі прымавак. Вось як, налрыклад, гэта: «Вот табе на! За маё дабро да мяне ж набілі. Я яму добра раджу, а ен мяне ж лае. Эй, кум, кумі Знаш прымаўку: хоць кум, да сабака».

Ствараецца ўражанне, што Навум прыдум-вае іх на хаду. На самой справе — гэта вельмі назіральны чалавек, адораны здольнасцю ўсё прыкмячаць, заўважаць і запамінаць. А ўрэш-це — і прыдумваць. Бо кім жа, як не людзьмі, складзены творы вуснай народнай творчасці? Аўтар любіць свайго героя і разам з тым ня-злобна пацяшаецца з яго наіўнасці. Навум спадзяецца, што прыгажуня Югася выйдзе за яго замуж. Аднак, даведаўшыся, што Югася зусім не Югася, а панна Юлія, ён тут жа ады-ходзіць убок, бо ведае сваё месца.

Навум — паэт ад Бога, майстар слова, хоць і не мае адукацыі.

Сумна ад думкі, што ў наш час усе менш і менш сустракаецца такіх Навумаў. Людзі ад-рываюцца ад фальклору, забываюць яго. Праў-да, мне пашанцавала: я ведала такога чалаве-ка. I хоць іншыя ставіліся да яго як да нейкага дзівака, я па-сапраўднаму ім захаплялася. Але гэта ўжо іншая гісторыя...
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.