Вільнюс
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 483
Комментарии: 0
Я гэты горад знаю з даўніх дзён,
Дзе дрэмлюць замка гордыя руіны,
Дзе ўзняў густое вецце ясень, клён
Над сном акамянелым Гедыміна;
Дзе над аркадамі сівых муроў
Праходзяць цені вулкамі вузкімі:
Пясняр Літвы, наднёманскіх палёў
У вопратцы дарожнай пілігрыма;
I Каліноўскі, і мае сябры...
Я чую голас іх у змроку шэрым
I як Вілля праз пушчы і бары
Плыве і б'ецца ў неприступны бераг.
I хоць юнацтва тут прайшло даўно,
Але, як адгалосак песні шчырай,
Прыходзе з успамінамі яно,—
Вяртаецца, бы у час вясенні вырай.
Яно на кожнай вуліцы ўстае,
Гарыць у вераснёвай пазалоце,
Дзе вецер думы першыя мае
Рваў на лукішскім, на калючым дроце...
I ўсё ж люблю я гэтых вуліц гул,
Граду Панар, высок! золак раніц
I маладосць, абвітую ў тугу,
Якой у вочы можна смела глянуць.
Я гэты горад знаю з даўніх дзён.
I каб не хвойны пах бацькоўскай хаты,
I каб не нарачанскай хвалі звон.

1946
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.