Творчасць Алеся Гаруна.
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 1051
Комментарии: 0
Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы, разабрацца ў нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Ю. Пілсудскага. Сёння творчая спадчына паэта з'яўляецца аб'ектам пільнай увагі многіх чытачоў, літаратуразнаўцаў, а яго імя па праве займае пачэснае месца побач з заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам і Максімам Багдановічам. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920).
  • 34