Тэма рэвалюцыі ў апавяданні Цёткі "Прысяга над крывавымі разорамі".
Опубликовал: Admin
18-12-2012, 00:34
Просмотров: 266
Комментарии: 0
Тэма рэвалюцыі ў апавяданні Цёткі "Прысяга над крывавымі разорамі".

На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў. Цётка быццам знарок была народжана для такога бурлівага часу, які стаў для яе творчасці зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — старонку мужнасці і барацьбы.
Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы ў творчасці Цёткі.
Опубликовал: Admin
18-12-2012, 00:34
Просмотров: 301
Комментарии: 0
Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы ў творчасці Цёткі.

Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка "Скрыпка беларуская" асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". І калі Ф. Багушэвіч хацеў адшукаць "такой вадзіцы ды з такой крыніцы, што як хто нап'ецца, дык вольным стаецца", то Цётка марыць "зярном пшаніцы ўпасць на ніўкі вёскі, зазалаціцца без мятліцы, даць хлеб смачнейшы трошкі". Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет. Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. "Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай", — прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы "Мора" (яго падзагаловак — "Рэвалюцыя народная"). Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.
Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя мацiвы яе лiрыкi.
Опубликовал: Admin
18-12-2012, 00:33
Просмотров: 458
Комментарии: 0
Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя мацiвы яе лiрыкi.

Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiч. Цетка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiтаратурай новыя задачы. Таму паэтэса не спынiлася на тым, што завяшчау Багушэвiч. Творчасць Цеткi набывае рэвалюцыйны характар. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняу нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершау, прасягнутых нянавiсцью да самауладства. Народная рэвалюцыя становiцца галоунай тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цетка зборнiк "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса").
Апавяданне Цёткі 'Прысяга над крывавымі разорамі'
Опубликовал: Admin
18-12-2012, 00:32
Просмотров: 292
Комментарии: 0
Апавяданне Цёткі 'Прысяга над крывавымі разорамі'

Выдатная беларуская паэтка, палымяны змагар за народнае шчасце Цётка (Элаіза Паш-кевіч) за сваё кароткае жыццё зрабіла надзвы-чай многа. Вялікі грамадзянскі тэмперамент, страснае жаданне прынесці як мага болып ка-рысці Радзіме дазволілі ёй, нягледзячы на слабае здароўе, стаць адным з арганізатараў рэвалюцыйнай партыі «Сацыял-дэмакратыч-ная грамада», першай беларускай легальнай газеты «Наша доля», часопіса для моладзі «Лу-чынка», актыўна ўдзельнічаць у мітынгах і дэ-манстрацыях, накіраваных супраць антынарод-най палітыкі царызму. Акрамя таго, Цётка напружана і плённа займалася творчай дзей-насцю, выдала некалькі зборнікаў вершаў і про-зы. I хоць сама Элаіза Пашкевіч лічыла сябе ў першую чаргу паэткай, яе празаічныя творы з'яўляюцца значным здабыткам беларускай літаратуры.