Ідэя вечнасці i самакаштоўнасці жыцця (паводле рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»)
«Каласы пад сярпом тваім». Самім аўтарам загаловак рамана тлумачыцца ў пачатку яго, калі распавядаецца пра забойства Маркам Когутам у лазні, у падпечку бацькі Рамана, прызнанага людзьмі ведзьмаком. Чалавек ідзе на злачынства ў імя вызвалення сябе і іншых ад чорных і загадкавых чараў, у імя людзей, праўды. Сваім нібы-грахом Марк уратаваў свет ад нячыстай сілы. I ў гэтым яго праўда. Таму ён не страшыцца ні апраметнай, ні арышту, суда, высылкі ў Сібір. Ацэньваючы ўчынак прыгоннага селяніна, князь Акім Загорскі ніяк не можа даўмецца, чаму падобнае здарылася, і, нарэшце, прыходзіць да вываду, што «сляпыя судзілі сляпога», што ўладарам над душамі не да гэтых людзей-дзівакоў падчас жыцця, і толькі пасля жніва нешта ўзварушваецца ў іх свядомасці.