Сацыяльная i маральна-фiласфская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.
Лес чалавека працы, фармiраванне i станауленне сацыялiстычнага светапогляду у працэсе абнаулення рэвалюцыi у нашай краiне — асноуная тэма творчасцi Кузьмы Чорнага (К. Ч.). На усiм працягу творчага шляху пiсьменнiка цiкавiу чалавек, якi сваiм розумам, энергiяй, працавiтымi рукамi ператварау жыцце, упрыгожвау родную зямлю. У творах К. Ч. развенчваецца эгаiзм, людская абасобленасць, жаднасць, усе тое, што калечыць жыцце людзей. К. Ч. прыйшоу у лiтаратуру як аутар глыбокапсiха-лагiчных творау, у якiх даецца мастацкi аналiз духоунага жыцця чалавека, стыль пiсьменнiка вызначаецца эпiчнасцю, глыбокай народнасцю, драматызмам. Шырока выкарыстоуваючы жывую мову народа, яго багатую сiнанiмiку, фразеалогiю, пiсьменнiк дасягае надзвычайнай выразнасцi мовы сваiх творау.