Чытаю я журнал сучасны:
Кіпіць у ім прагрэсу ход!
Ён у пісьменнасці прэкраснай
Назад уйшоў на сотню год...
П-ч сантыменталізмам
Там нас уздумаў частаваць,
А пан К-а рамантызмам
Сімвалістычным дзіваваць.
Прывет ім! Хай налягуць двое,
I мо звярнецца зноў пара,
Калі чыталі «Громобоя»,
«Пастушки грусть» et cetera.