Прыгожы сад, які любіў Вато:
Між дрэў зялёных статуі паўсталі,
Вось грот, гадзіннік сонечны, a далі
Фантан... Напэўна, саду год са сто.
Стаю я, сню пра знікнуўшыя дні
I кніжку новага пісьменніка трымаю.
Яе я разгарнуў... i закрываю,
Здзіўлёны ўкрай, што гэта не Парні.