Скрылась кветамі ў полі магіла,
Зарасла бур'яном і травой,
I ўжо памяць людская забыла,
Хто пахованы тут пад зямлёй.
I ўжо, пэўна, ніхто не спазнае,
Што не просты пясчаны курган,
А старая магіла сцяпная
Там ляжыць, дзе красуе бур'ян.
Ці ж не гэтак схаваў ад вас, людзі,
Маёй мовы блеск пекны і жар
Тую тугу, што цісне мне грудзі,
Ад каторай марнее пясняр?
1910