Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне;
Ўспамінаю я на дне аб вясне;
Я вясною пляснусь-ўскалыхнусь,
Зеляною муравой убярусь.
Выйду, белая, з цёмнай вады,
– Бачу: у лес ідуць людскія сляды;
Кінусь, брошусь я за німі з ракі:
Асвяціце вы мне пуць аганькі!
А людзей атышчу, абайду,
Вочы ўсім ім зацямню, адвяду.
I туды, дзе лягла цемень, мгла,
Дзе зялёны крыж свой ель падняла,
Ўсіх туды заваблю, завяду:
«Вы пацешце-ка мяне, маладу!»
Як пачну абнімаць, цалаваць, –
Будуць біцца, заціхаць, уміраць.
А я гучна смяюсь, хахачу,
Абхвачу іх, не пушчу, шчакачу!
Хараша ты, ігра, весяла!
Харашы вы, нежывыя цяла!
Але блізка гадзіна утра –
Разгарнецца за лесам зара.
І з нудою я ў рэчку лажусь,
Горка плачу, рвусь з вады, груддзю б'юсь!
Там плывець, веець хмелем вясна, –
А тут холад, глыбіна, цішына.
1908