Ад спомінаў дзіцячых лет
Ў маёй душы астаўся след.
Я помню, як бывала рада
Мае сэрца плітцы шакалада,
Абгорненай з усіх старой
Паперкай яркай з візэрункам:
Там пад «загаданным малюнкам»
Пытанне йшло: «Дзе Купідон?»
Я не забыў, як доўга з ей
Сядзеў я ў комнатцы маей,
Страх зацікаўлены загадкай,
Хоць закусіўшы шакаладкай.
Бо тут жа, тут хаваўся ты!
Бо можа з сетак малявідла,
Што ўжо даўно вачам абрыдла,
Твае праглянуць мне чэрты;
I ўстанеш ты перада мной
3 крылатай, гостраю страдой,
Мне ў сэрца мецячай, і з лукам,
Пяяць гатовым поўным згукам!
Ды ўсё жа быў не бачан ён,
Хоць я і слёзы ліць прымаўся.
Што ж ты вачам не паказаўся,
Уладар кахання, Купідон?
3 тых часаў многа лет прайшло,
Прайшло – і зеллем парасло,
І зноў забытае пытанне
Устае ў сувораму чаканні.
Я Купідона зноў шукаць
Бяруся сквапна і рухава,
Ды так няскладна гэта справа,
Што лепш бы ёй маўчаць.