A чалом, чалом, мае госцейкі,
Сабірайцеся на бяседачку,
Ha бяседачку ў хату новую,
Ў хату новую — сасновую,
Ды за столікі кляновыя,
За абрусікі бялёвыя,—
Ой, бялёвыя-саматканыя,
У узоры вышываныя.
Вышывала я у сем шаўкоў,
Вышывала каршуновы суд.
Ён суды дае — перасуд бярэ:
3 большых птушак — хоць па пёрыйку,
A з драбнейшых — дык i цэлы хвост.
Прыхадзіў тут мужык-верабей,
Каршуну ў ногі кланяўся.
Ha сініцу-цешчу жаліўся.
He дамовіў ён скаргі свае,
Як пачаўся i трэск i грук.
Успырхнулі ўсе, злякаўшыся,
Разляцеліся, хто куды здалеў.
Каўка неяк затрымалася,
Ды i тая пахавалася, —
I узораў не асталася.
Ды красна бяседа не узорамі,
А ласкавымі прыгаворамі;
He ядвабнымі абрусамі,
A ласкавымі прымусамі.