Кароткі змест Безназоўнае
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 776
Комментарии: 0
Мастацкія асаблівасці

Паэма «Безназоўнае» (1924) несюжэтная, лірычная. У ёй з'явы рэчаіснасці перадаюцца сродкамі лірыкі, праз метафарычныя і сімвалічныя вобразы. Паэма выявіла новае ў творчасці Купалы, звязанае з рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі і адначасова з'явілася працягам ранейшага.

«Безназоўнае» — вобраз, што даў назву ўсяму твору — своеасаблівая паэтычная загадка ў фальклорным стылі, калі з'ява падаецца праз апісанне яе характэрных прыкмет. «...Фактычная, паняційная абалонка гэтага вобраза, — адзначае I. Багдановіч, — распаўсюджваецца не на ўвесь кантэкст паэмы, бо ён вельмі шырокі, і многія з'явы называюцца сваімі метафарычнымі, закадзіраванымі «імёнамі». Уласна «безназоўнае» — таямнічае ўзвышанае «яно» — гэта толькі пачатак, прадспеў рэвалюцыі, выспяванне яе ў перадкастрычніцкі час... Той метафарычны змест, які выражаўся вобразам «яно», знікае пасля чацвёртай страфы першага раздзелу і пераўтвараецца ў вобраз «буралому» — гэта значыць уласна рэвалюцыі. «Яно», «безназоўнае», —перад ёю (рэвалюцыяй), перад «бураломам» і далей у змесце паэмы як вобраз не ўзнаўляецца, саступаючы месца іншым вобразам і выявам, якія працягваюць і развіваюць яго».

Рух лірычнага дзеяння нараджае новыя вобразы: «бяседы», «жывога полымя», «заручын», «вясельніцы засмучанай», «вясёлага жаніха», «Беларусі на куце» і інш. Паказаўшы выспяванне рэвалюцыі і яе самую («Скаваная сіла паўстала бурай... навалай... Надзелі чырвоныя кветкі нашы палеткі»), пісьменнік звяртаецца таксама да падзей, што ішлі ўслед за звяржэннем самаўладдзя — грамадзянскай вайны, акупацыі Беларусі:

Ой, была ж бяседа, была
Вельмі гучная бяседа!—
Не адходзіла ад стала
Плойма-чарада суседаў.
Як на рынак ці на кірмаш,
Ад нядзелі да нядзелі,
На каравай пшанічны наш
Машкарой ляцелі, елі.

Праз увесь твор ідзе супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «песні-казкі». Купала верыў у адраджэнне роднага краю. Рэчаіснасць 20-х гадоў давала падставы для аптымізму: Беларусь стала дзяржаўнай, роўнай у сям'і народаў-суседзяў. У шостым раздзеле паэт паказаў Радзіму ў вобразе маладой гаспадыні, якая «на куце ў хаце сваёй села»:

Сядзіць важна, сама
Сабе гаспадыня,
I прыбрана яна —
Ніхто не закіне...
А суседзі глядзяць,
Дзівяцца суседзі:
— То ж яна з мужыкоў,
А як выйшла ў людзі!
Як міне больш гадкоў,
Што ж тады ўжо будзе?!

Гаворачы пра адышоўшае змрочнае мінулае, калі «сорам было выйсці ў свет з сваёй зямлі», малюючы шчаслівае жыццё беларускага народа пры савецкай уладзе, Купала далёкі ад думкі, што ўсё дасягнута. Ён нагадваў пра падзеленасць Беларусі па ўмове Рыжскага міру («Яшчэ дзесь здрадна ласка панская на беларускім едзе карку»). У восьмым раздзеле, прысвечаным 1000-му нумару газеты «Савецкая Беларусь», паэт папярэджваў, што

...Цікуе злосна вораг
Тых, што спыняцца не ў часе
У сваім паходзе ў зорах
I задрэмлюць на папасе.

Радкі-папярэджанне паўтараюцца ў раздзеле тройчы, што сведчыць пра сур'ёзны роздум мастака над будучыняй

Радзімы, разуменне ім складанасці пабудовы гарманічнага, справядлівага грамадскага ладу.

Я. Купала завяршыў паэму «Безназоўнае» нязменнада-рагой яму думкай-марай пра «вольны бацькаў кут», пра «межы без ашуканскіх крас». У апошнім, дзесятым раздзеле гучыць упэўненасць паэта ў тым, што

Пакінем спадчыну мы для патомкаў
Інакшую ад той,
Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваёй.
З інакшай думкай пойдзе ў свет і людзі
Патомак гэны наш:
Згібацца ўжо не будзе і не будзе
Піць з недапітых чаш.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.