Селянін ідзе апоўначы крыху на падпітку дамоў. Разважае, калі было больш паноў, раней ці цяпер. Падлічыўшы старых і новых паноў, аж сумеўся:
...Ой, штосьці кепска выходзе,
Цяпер ці не болей настала паноў,
Не надта свабодна ў гэтай свабодзе.
Раптам перад ім стаў памерлы аканом. Як і пры жыцці, з бізуном, толькі надта худы. Пачаў прасіць дапамагчы яму змыць грэх, якраз гэта грэх за Мацея і яго жонку. Селянін пашкадаваў аканома («Нацярпеўся і ён... гэтак ссох ад агню — толькі скура ды косць»).. Пайшоў услед за ім у чысцец, дзе адбываюць пакуты пасля божага суда грэшнікі. Нагледзеўся там усякіх дзіваў. Мацей заўважае, што
З мужыкоў тут не надта каб шмат,
А ўсё больш дык багатых паноў.
На зямлі адцярпеўшы, наш брат
На той свет, як па масле пайшоў.
А панам дык і трудна цярпець
Без прывычкі, дык стогнуць, аж жах!
Мацей ледзь знайшоў тое месца, «гдзе аканом Бізуньскі цярпіць», даў аканому вады і той, змыўшы ўсе грахі, знік, як пара.
Мацей не памятае, як выбраўся з чысцу. Ачнуўся ў хаце на печы, балела галава і хацелася піць. Не здарма ж пабываў у чысцы.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.