Кароткія апісання Буланы
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 1315
Комментарии: 0
Зменлівы дзень позняй восені. Вецер гоніць хмары. Рэдкія сняжынкі змяняюцца дажджом. Ды раптам павеяла з поля вялікай воляю. I Буланага, старога спрацаванага каня, нечакана пацягнула з хлява ў паплавы. Ён крыху пастаяў у садзе, а потым, абмінуўшы купку людзей, паволі пабег на вуліцу. Ён перажываў пачуццё, якое ў маладыя гады прымушала «ляцець, задраўшы хвост, па загонах. Аж стогне зямля, аж енчыць дарога пад капытамі».

Гаспадар Буланага пасля роздумаў і незразумелай яму душэўнай барацьбы прымае рашэнне прадаць каня, бо карысці ў гаспадарцы ад яго няма. На кірмашы «нейкія людзі ў доўгіх крамных світках і чорных кажухах... доўга тузалі Буланага». Потым падышоў «высокі чалавек у зрэбных портках». Дагледзеўшы каня, ён таксама страціў да яго цікавасць. Па дарозе дамоў у Рамана з'явілася думка, што Буланага трэба будзе «пусціць пад нож на скуру». Нейкі час штосьці супраціўлялася ў свядомасці чалавека, ён не хацеў мець дачыненне да смерці. Потым прыйшло новае разуменне: «Дык Буланы гэта стары, яму ўжо канец падыходзіць... I не мной гэта ўсё зроблена, і не мной будзе перароблена».

Канавалы Карась і Бяляк знешне былі падобны паміж сабой, Аднак іх істотна адрознівалі адносіны да справы. Пускаючы ў справу нож, Карась нічога не адчуваў. Для яго «ўсё было роўна, усё было на сваім месцы». Мікалай Бяляк у гэты момант перажываў.унутраны ўздым, ён хацеў, каб вакол былі людзі і бачылі, якой незвычайнай працай ён заняты. Мікалай забраў з двара Буланага і павёў у поле. Але ў самы апошні момант, калі ў руках Карася бліснуў нож, конь, адчуўшы раптоўную трывогу, вырваўся. Незнаёмая сіла панесла яго па палявой дарозе.

Людзі адшукалі каня к вечару. Слабасць і мляўкасць апанавалі яго істоту і ён не супраціўляўся. «...Скрозь трывогу калацілася ў ім нешта падобнае да адчування, што пасля гэтага поля і гэтых людзей будзе нешта добрае». Пасля удару нажа Буланы абсунуўся ўперад, ткнуўшыся мордай у зямлю. Праз колькі хвілін людзі пачалі здзіраць з яго скуру.

Вясной на тым месцы, дзе ўпаў Буланы, вырасла густая высокая трава. Косці яшчэ з восені парасцягвалі сабакі. У чэрапе, які застаўся на полі, мурашкі заснавалі свой горад. Усё лета каровы абміналі траву, яе скасіў сусед Рамана Драгуна, разважыўшы, што «зімою ці восенню з'ядуць за мілую душу».
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.