Песня
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 1002
Комментарии: 0
На чужой староначцы
Заняпаў душой,
I згубіў здаровейка,
І згубіў спакой.
Не глядзелі б вочанькі
На нялюбы свет,
Маладое радасці
Прападае след.

На чужой староначцы
Не цвітуць сады,
Не спяваюць птушачкі.
Не лятуць сюды.
І чужое лецейка
Для мяне — зіма,
I чужога соўнейка
Для мяне няма.

На чужой староначцы
Не шумяць лясы
І няма прыгожасці
Ў палявой красы.
Замірае душачка
На чужой зямлі,
А дамоў вярнуціся
Не ў маёй валі.

Дзе ж вы, ніўкі родныя
I дубовы шум?
Заспявайце голасна,
Каб пазнаў, пачуў.
Ўскаланіце песняю
Векавечных сноў,
Ўскаланіце душачку,
Ўскаланіце кроў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.