Выстрыгалі з фотакартак,
Выстрыгаюць і цяпер.
«Ўспамінаць яго не варта
Ні ў нядзелю, ні ў чацвер.
Праўда, быў такі калісьці,
Толькі лепш, каб не было, -
Не прынёс ані карысці,
У нябыт усё сплыло».
Вось як сталася яно,
І ці думаў ты, Язэп?
Чэмер п'еш, а не віно,
Дораць камень, а не хлеб.
1960