Іван-ды-Мар'я
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 1042
Комментарии: 0
Даўно калісьці, вясновым ранкам,
З далінаў Нёмна
Крыжацкі комтур да прускіх замкаў
Гнаў шмат палонных.

Былі між імі хлапец з дзяўчынай –
(Іх скутых гналі),
Іван ды Мар'я ў сваёй краіне
Іх людзі звалі.

Калі пад вечар абоз праходзіў
Мяжу-граніцу,
Калі знікалі ўдалі, на ўсходзе,
Бары, крыніцы, –

«Далей не ў сілах ісці, каханы, –
Сказала Мар'я, –
Ісці ад родных дубоў, палянаў,
Ад зор і хмар'я».

Іван сказаў ёй: «Даўно пара нам
Спытаці шчасця,
Чым жыць і гінуць век у кайданах,
Лепш вольным пасці...»

Начной парою, глухой гадзінай
Юнак адважны,
Здабыўшы зброю, з сваёй дзяўчынай
Уцёк з-пад стражы.

Калі ж дазнаўся аб гэтым вораг, –
Хутчэй шляхамі
Услед пагнаўся праз нівы, горы
За бегляцамі.

Тры дні няспынна пагонь ляцела,
І каля Нёмна
Хлапца з дзяўчынай дагналі стрэлы
У полі роўным.

Дагналі стрэлы, ды не дагнала
Іх смерць-няволя, –
Дзе кроў іх пала, закрасавала
Там кветка ў полі.

І сёння ўсюды, каля стажар'яў,
Па белым свеце
Легенду-кветку – Іван-ды-Мар'я
Калыша вецер.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.