Цішыня дарог
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 517
Комментарии: 0
Калі паўзла імглой падзёртай восень,
ручнікі іржышчаў зрэбна-шэрых моклі, —
змоўклі галасы людзей і коней
і напоеныя дзёгцем восі;

змоўклі польныя скрыпучыя дарогі,
ад сасновых ад парогаў і такоў,
праз мяцелі, гурбы лісця залатога
да чыгуначных рагатак гарадоў.

Цішыня расла, як вечная зарука
над малітвамі, над страхам, над пагрозай...
Можа дзень міне яшчэ ці болей,
зноў апусцім на лапаты рукі.

Толькі песню весялейшую цяпер-бы!
Можа гэту нават — пра апошні бой,
каб на межах расахатыя нам вербы
на дарогу заківалі галавой.

1937
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.