Зноў загарэліся сосны над краем...
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 951
Комментарии: 0
Зноў загарэліся сосны над краем.
Дзе-ні-дзе снег прытаіўся на лядах.
Звонка з вячэрняй зарою сплывае
чыстых крыніц серабраная радасць.
Плоткай іграючай быстры мой човен
выплыў, мінаючы звісшыя дрэвы,
і ў поўнаводны, успенены Нёман
разам з другімі закінуў я невад.
Нехта русалку злавіў залатую,
нехта хваліўся на вёсцы бурштынам,
выцягнуў сетку цяжкую і чую:
песня звініць, заблытаная ў ціне.
Вышаў на бераг, — усе акружылі
і пра улоў мой шчаслівы пытаюць...
Даўна, відаць, рыбакі не лавілі
песень вясняных з рэк нашага краю!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.