Сочинение Паэма Ф. Багушэвіча “Кепска будзе”.
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:16
Просмотров: 1415
Комментарии: 0
Сочинение Паэма Ф. Багушэвіча “Кепска будзе”.
Асаблівае месца ў творчасці Ф. Багушэвіча займае паэма “Кепска будзе!”—самы буйны яго паэтычны твор.Гэта твор аб жыцці народа ў тагачаснай Беларусі, аб яго невымерных пакутах і няшчасці.

Аснову сюжэта паэмы складае трагічны лёс героя, які залежыць не ад таго, што ён чалавек няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а з самага нараджэння ўсё яго жыццё пайшло не так як трэба:

Як я толькі нарадзіўся—
Бацька сказаў:”Кепска будзе!”
Ну дык жа ж не памыліўся:
Здзекваліся бог і людзі.

Затым хрышчэнне халоднай вадой з рэчкі, учыненае над поўжывым дзіцяцем кушамі, недарэчная ----, сіроцтва і, нарэшце, турма.Не жыццё,а адны няшчасці і пакуты.

Лёс Аліндаркі—не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека.

У ім адлюстроўваецца цяжкая доля ўсяго народа.Холад і голад—адзінкі гэтага жыцця. Не дзіва, што з’яўленне ў такіх сем’ях дзіцяці ўспрымаецца як сапраўднае няшчасце:

Кепска зрабіў, што радзіўся,
Кепска будзе, свет пазнаўшы!

Самы цікавы ў паэме, несумненна, вобраз аліндаркі. Гэта жывы рэалістычны характар паказаны ў розных жыццёвых абставінах:у дзяцінстве, якое адразу абярнулася сіроцтвам, у чужых людзей, якія прытулілі яго пасля смерці бацькоў.Не пазнаўшы радасці дзяцінства, Аліндарка вырас чалавекам з мяккай і чуткай душой:

Пастухі збяруцца ў гаю,
Пяюць песні ля бярозы,
А мне чагось,сам не знаю
Смутна, цяжка...

Перанесшы такія жыццёвыя выпрабаванні, Аліндарка не страціў пачуцця чалавечай годнасці.З болем у душы ён глядзіць на людзей, што марнеюць у асторзе:

Пры дзвярах стаяць жаўнеры,
А народ усё сярдзіты—
Так бы яшчэ не сыты
Людскіх слёзаў, скукі, енту;
Не гавораць памаленьку,
А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай,
А ўсё з болем, а ўсё з нагайкай.

У паэме Ф. Багушэвіч малюе вобраз чалавечай дабраты і чуласці.Гэта вобраз айчыма.Ён узяў да сябе, прытуліў гаротнае дзіця-сірату Аліндарку, выгадаваў яго, клапаціўся, як аб родным сыне.Калі Аліндарку напаткала гора, гэты чалавек кінуў усё на выратаванне прыёмнага сына з асторга і вызваліў яго з нняволі.

Такія людзі былі ў народзе, і паэтпаказвае іх як увасабленнесапраўднай чалавечнасці, гуманізму—гэтых неад’емных рыс народнага характару.

Паэма характарызуецца багаццем жыццёвага зместу, уважлівасцю да канкрэтных дэталей, да псіхалогіі герояў, да духоўных перажыванняў.Асабліва гэта бачна на вобразе Аліндаркі, які раскрываецца не толькі праз аўтарскія характарыстыкі, але і праз канкрэтныя паводзіны, перажыванні.

Але не толькі ў абмалёўцы галоўнага героя відаць рэалістычнае мйстэрства паэта.Адметныя і іншыя персанажы: гаротныя бацька і матка Аліндаркі,жвавая, спрытная і хітрая кума, якая іак складна хлусіць маці пра хрышчэнне сына.

Як і іншыя творы Багушэвіча, у якіх размова ідзе ад імя селяніна, паэма “Кепска будзе!”напісана жывой мовай, з уласцівымі ёй зваротамі, характэрнымі для сялянскай гаворкі, часам грубавата бытавымі словамі.

“Кепска будзе!”—рэалістычная паэма, якая раскрывае ўсю цяжкасць і пакуты жыцця тагачаснага селяніна. Яна адлюстроўвае выпрабаванні, якія давялося перайсці простаму люду, і сілу чалавечага духу, які не страціў пачуцця чалавечай годнасці.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.