Сочинение Водгук на паэму Ф. Багушэвіча «Кепека будзе!»
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:16
Просмотров: 108
Комментарии: 0
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс Аліндаркі ў гэтай паэме — не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім увасоблена цяж-кая доля ўсяго народа.

Шсьменнік раскрывае характар Аліндаркі, нараджэнне якога прынесла ў сям'ю сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е аб тым, што чала-век, які нарадзіўся ў «марцы», будзе нешчаслівым, бо сакавік — месяц дрэнны. Ды і ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі. Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс Аліндаркі, які рана застаўся сіратою. Хлопчыка бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў чулага, мужнага, працавітага, з добрай душой хлопца. Жыццё-выя абставіны складваюцца так, што Аліндарка трап-ляе ў турму, але на дапамогу прыходзіць яго айчым, які пасля доўтіх хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст, і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдалося стварыць нацыянальны характар.

У паэме «Кепска будзе!» Багушэвіч паказаў не толькі бяду-гора беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і за гзта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім на-быткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.