Алегарычны сэнс вобраза Белай Сарокі (Сачыненне)
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 6768
Комментарии: 0
Ян Баршчэўскі, наш славуты беларускі пісьменнік, распавядаў пра мінулае свайго краю, раскрываў самабытнасць нацыянальнага характару, паказваў прыгажосць традыцый і звычаяў народа. Ён напісаў шмат твораў. Ян Баршчэўскі пісаў вершы ("Дзеванька", "Гарэліца", "Бунт хлопцаў"), рамантычныя балады ("Зарослае возера", "Дзявочая крыніца", "Русалка-зводніца" і інш.). Але самы знакаміты яго твор, які ўнёс вялікі ўклад у скарбонку беларускай прозы, - гэта чатырохтомнік "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".



Апавяданні са зборніка закранаюць самыя розныя бакі жыцця беларусаў. Ва ўсіх апавяданнях мы бачым барацьбу паміж дабром і злом, супрацьпастаўленне герояў, якія служаць дабру, і герояў, якія служаць злу. Першыя - гэта справядлівыя, сумленныя людзі, якія служаць Богу, працуюць на карысць сваёй Радзімы. Другія - гэта служкі д'ябла, нячыстай сілы, прыхільнікі зла. Вось да апошніх і адносіцца Белая Сарока.



"Белая Сарока мудрасцю свет здзіўляе, яе твар - цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная" або "кабета чароўнае красы: рост высокі, твар ружовы, вочы вялікія, поўныя прывабнасці". Перад намі паўстае вобраз прывабнасці і прыгажосці, але ўсё гэта - падман, усё гэта маска, за якай хаваецца сквапнасць і зло. Белая Сарока падкупіла грошамі такіх самых злыдняў - паноў. Але ніколі яна не падмане простых сялян, падазрэнні якіх спраўдзіліся. Белая Сарока - дэманічная істота, жанчына-птушка, якая прыносіць з сабой бязладдзе і заняпад.



Па зместу апавядання нам зразумела, што Белая Сарока з'явілася не ў Беларусі, а прыляцела да нас "здалёк", "з поўначы". Цяпер у вобразе Белай Сарокі заўважаем вобраз гаспадыні Паўночнай краіны, выдатны алегарычны вобраз Кацярыны II. Здзіўляе смеласць пісьменніка, які адважыўся напісаць гэтае апавяданне з такімі відавочнымі намёкамі. Аўтар вядзе тут гаворку пра асобаў, якія адыгралі важную ролю ў анексіі Беларусі. Пісьменнік паказвае, што адбывалася ў беларускім грамадстве ў часы падзелу 1772 г.



Вобразу Белай Сароцы проціпастаўлены вобраз Плачкі. Плачка - вобраз Беларусі, а Белая Сарока - усіх тых, хто хоча Беларусь знішчыць, заняволіць. Пісьменнік падкрэслівае, што змова вышэйшага свету з агрэсарам становіцца асноўнаю прычынай таго, чаму край пераходзіць пад уладу Расійскай імперыі.



Але аўтар верыў у лепшую будучыню Беларусі, спадзяваўся, што вышэйшае саслоўе павернецца да мясцовых праблем. І, напісаўшы гэты твор, ён паказваў беларускім панам іх сапраўдны твар, каб яны маглі змяніцца і зрабіць нашу краіну магутнай і квітнеючай.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.