Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 756
Комментарии: 0
Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".

Гімнам у літаратуразнаўстве прынята называць урачыстую песню ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Менавіта такім гімнам стала паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" - першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Жыць і працаваць М. Гусоўскаму давялося ў эпоху Адраджэння, у аснове светапогляду якой - рэнесансавы гуманізм з яго найважнейшымі асаблівасцямі: дэмакратычным характарам, выхаваўча-асвётніцкай накіраванасцю, цеснай сувяззю з традыцыямі папярэдняй эпохі і з народным све-тапоглядам. Крытэрыем ацэнкі вартасці чалавека ў той час з'яўлялася не толькі высокае сацыяльнае паходжанне, заслугі перад царквой, але і рознабаковыя веды, і грамадскія заслугі, і асабістыя якасці. Людзі імкнуліся да зямной славы, хацелі выявіць сябе ў навуцы, мастацтве, літаратурнай дзейнасці. Вырасла нацыянальная свядомасць.

Заснавальнікам паэзіі ў эпоху Дцраджэння на беларускіх землях з'яўляецца М. Гусоўскі. Ён стварыў у пачатку XVII стагоддзя ў Рыме паэму "Песня пра зубра". Мэтай твора было азнаямленне заходнееўрапейскай грамадскасці з беларускім краем, пра які яна дагэтуль амаль нічога не ведала.

У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі, як прыга-жосць і непаўторнасць. Наш скарб - гэта нашы лясы, "наіііа скарбонка і свіран". Яны багатыя на ягады, дзёгаць, мёд, воск, куніцу і розную дзічыну. "Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, дуб на шалёўкі - купляй і будуйся бязлесны". Азёры! У іх безліч рыбы і іншай жыўнасці. Як справяддіва адзначае В. Дарашкевіч: "Для Гусоўскага прырода - усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў". У сваім народзе аўтар адзначае забабоннасць (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу. Князёў і магнатаў роднай зямлі ён лічыць адказнымі за шматлікія войны і гаротнае жыццё народа. Вылу-чае ў іх самавольства і дэспатызм.

Цэнтральны вобраз твора - князь Вітаўт, якога Гусоўскі лічыў ідэальным правіцелем. Вітаўт - патрыёт, верны традыцыям, праўдзівы і справядлівы чалавек, выдатны кіраўнік дзяржавы, строгі, патрабавальны да людзей, але разважлівы і разумны. Шмат можа сказаць нам той факт, што аўтар уславіў не Жыгімонта, а іменна Вітаўта.

Калі параўнаць нашу сучаснасць і мінуўшчыну ў паэме, то з'яўляецца шмат разнастайных думак. Напрыклад, нашай краіне зараз таксама не хапае такое кіраўніка, як Вітаўт, такіх дзеячаў ісультуры, як Скарына і Гусоўскі, такой павагі і любові да прыроды і яе скарбаў, якімі спакон вякоў славілася Беларусь. Застаецца спадзявацца на тое, што наш народ, які столькі вякоў жыў у залежнасці, галечы, несправядлівасці, зараз, на парозе новага тысячагоддзя, зразумее, што ён сам павінен будаваць сваю будучыню.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.