Асаблівасці лірыкі Максіма Танка
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 975
Комментарии: 0
Асаблівасці лірыкі Максіма Танка

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Тан-ка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс самога паэ-та: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнац-тва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным рэжымам панскай Полыпчы. I яго твор-часць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты бе-ларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабыт-ку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вы-возяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Па-лякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свай-го панавання на чужой зямлі. Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы:

На захад ідуць цягнікі — Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза...

Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы падкрэслівае значнасць страт і горыч ад нахабна-га рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз:

Гляджу і гляджу з-пад рукі,
Як маладосць нашу вывозяць.

Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў.

Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, пгго нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвьгаайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу:

Расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім: На дротп калючы, на муры, Як хустку, полымя ўскінуў.

Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, па-эзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.

У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт вы-карыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны вы-сокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім ар-ганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльна-га свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».

Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.