Вобраз Ганны ("Палесская хроніка" Івана Мележа).
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 1148
Комментарии: 0
Вобраз Ганны ("Палесская хроніка" Івана Мележа). *

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да I. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові. І таму твор I. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех. Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна".

Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку. І таму пошук гэтай роднасці душ складае асноўны напрамак яе духоўнага развіцця. У сваіх учынках Ганна не кіруецца карыслівасцю, прагматычнымі мэтамі. Яна жыве сэрцам і пазбаўлена халоднага разліку. На старонках твора Ганна часта паказваецца ў такіх сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: "Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя". Таму яе здольнасць чуйна адклікацца на чужы боль, падтрымліваць у цяжкую хвіліну іншых успрымаецца намі не як штосьці штучнае, напускное, а як глыбінная сутнасць характару гераіні. Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла яе звыкласць з маленства да цяжкай сялянскай працы, дзе ёй не было роўных. Нездарма ж яшчэ Эпікур сцвярджаў, шта чалавек працы мае самую чыстую душу. І ў рамане Ганну мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, кала малатарні у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Найбольш жа яскрава раскрываецца душэўная прыгажосць Ганны ў адносінах да Васіля, якога пакахала яна пяшчотна, шчыра і самааддана. Яна марыць аб простым чалавечым шчасці — кахаць і быць каханай. Але гэтыя высокія пачуцці разбіваюцца аб халоднае каменне рэчаіснасці. Першае каханне, трапяткое, нясмелае і ў нечым сляпое (а таму і шчырае) пачуццё, з самага пачатку абразіў той, на каго яно было скіравана, — Васіль. Паверыўшы чужым языкам, а не каханай дзяўчыне, ен растаптаў усё тое светлае і прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна ў хвіліну нясцерпнай абразы і пякучага болю прымае рашэнне звязаць свой далейшы лёс з Яўхімам. Ганна — дачка свайго часу, і ў гэты трагічны момант яна кіруецца не голасам сэрца, а спрадвечна сялянскім "сцерпіцца — злюбіцца". Пераадоленне гэтага разрыву паміж марай і явай стварае асноўны накірунак далейшых духоўных пошукаў гераіні. Чым даўжэй яна жяве ў сям'і Глушакоў, тым большыя памеры набывае гэты разрыў і тым глыбей, выразней разумее Ганна ўсю жахлівасць свайго становішча — становішча жонкі-рабыні, якая павінна толькі працаваць ад усходу да захаду сонца, дагаджаць мужу, нараджаць дзяцей і цярпліва зносіць усе здзекі і абразы. Глухія Глушакі да ўсяго, што не тычыцца іхняй прагі да ўзбагачэння. Стары Глушак прымушае Ганну ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла і неўзабаве памерла. "Бог даў — бог узяў", — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці. Безумоўна, гэты жахлівы выпадак не мог не прывесці Ганну да душэўнага зрыву, надлому. Яна не можа больш жыць побач з такімі "сваякамі", нялюбым мужам. Рэчаіснасць адпомсціла Ганне за здраду светлым марам. Але жыццё не скончана, яно працягваецца, узыходзячы ва новую ступень развіцця. Ганна пакідае сям'ю Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе далейшым жыццёвым шляху.

Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда... Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга I. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.