Цёплым асеннім днём «ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле». Тры яго сыны былі не дома і ён не спраўляўся без дапамогі на сваім вузкім кліне зямлі. Адпрацаваўшы багатым суседзям за даўгі, ён першы дзень выйшаў сеяць.
Знясілены, стомлены заснуў.
Сніў ён, што сабралася многа народу на яго полі. Усе крычалі: «Вузка! Цесна! Мала!» Мацей таксама «стаіць пасярод гэтага народу».
Выбягае сусед Астап і мацней за Мацея крычыць: «А скуль узяць?»
Народ паказваае на нівы, лясы, палі.
Астап пярэчыць, што гэта казённае, дворнае, не дадуць яго, няма права.
«3 цьмы народу» выходзяць тры сыны Мацея: «парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на кален! і прысягаюць громка, ясна, паволі:
— Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!»
Потым Мацею здаецца, што ўсё спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:
— Мы — сіла! Мы — права!..»
Мастацкія асаблівасці
Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» надрукавана ў № 1 «Нашай долі», першай легальнай беларускай газеты. Алегарычным сном старога Мацея Цётка давала адказ на адно з асноўных пытанняў жыцця народа — пытанне пра зямлю. Аддаць зямлю селяніну — гэтага чакала ад рэвалюцыі вёска, ідучы на змаганне з царызмам. Цётка называла тыя сілы, якія, аб'яднаўшыся, змогуць дамагчыся
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.