Вобраз Тулягі у камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»
Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па да-носу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Ту-ляга.
Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п'е-сы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпа-вядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падоб-насць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Па-чуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы вы-думшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца ця-пер гэтага.
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней ад-чуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончы-нага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інсты-тута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта да-памагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю пры-ступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чар-навус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Ту-ляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча на-строены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяў-ляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакла-дзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пы-танне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
Заканчваецца камедыя трыумфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. I, як сцвярджае народная мудрасць, той смяец-ца добра, хто смяецца апошнім.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.