Васіль Дзятлік - Галоўны герой рамана Івана Мележа =Людзі на балоце=.
У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ ства-рыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга заста-юцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яў-ляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахан-ня, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.
Да апошніх адносіцца Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамаыа. Калі мы ўпершы ню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падле-так. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся.
Аўтар падкрэслівае незвычайную працаві-тасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хло-пец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.
На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць но-вага каня, паставіць новую хату. Самая галоў-ная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.
Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё. Гэта, на маю думку, не сквапнасць Васіля, а нар-мальная псіхалогія ўласніка, сапраўднага гас-падара. Другая справа, што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія ідуць няправіль-на, — вельмі складана. Так сталася і з Васі-Ілём.
Аднак, самая галоўная прычына таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе няшчасным, на маю думку, — яго разрыў з каханай дзяў-чынай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуў-ся: добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата — у яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля разам з Ганнай. Хто вінава-ты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для ад-наго. Аж, не...
Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна пры-вязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці.
Мае адносіны да Васіля станоўчыя. Мне няма за што папракнуць гэтага юнака. Канечне, ён — занадта пануры, зацяты, нецікавы... Дзяўча-ты звычайна на такіх не звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна, гэта — дадзены Богам характар. Галоўнае — Васіль чалавек сумленны і працавіты.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.