Васіль Быкаў. Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава.
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:21
Просмотров: 1006
Комментарии: 0
Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава.

Творы большасці сучасных празаікаў паказваюць, што станоўчыя якасці героя залежаць не толькі ад яго ўнутраных задаткаў, самавыхавання і жадання, хоць гэта і надзвычай важна, але таксама ад тых магчымас-цяў, якія дае чалавеку існуючы ўзровень жыцця. Яшчэ варта адзначыць, што ў поглядзе на свет, у адносінах сучаснага героя да людзей адчуваецца душэўнасць, на-туральнасць, шчодрасць пачуццяў. У паводзінах геро-яў раскрываюцца такія рысы, як шчырасць і давер. Пры раскрыцці розных тэм аўтары вырашаюць, кож-ны па-свойму, і маральна-этычныя праблемы.

Звернемся да твораў Васіля Быкава. У змесце многіх з іх прысутнічае адзін з самых тыповых канфліктаў ва-еннай рэчаіснасці — канфлікт паміж свядомай воляй салдата і стыхійнасцю падзей. Няцяжка зразумець, што паняцці вернасці і здрады зводзяцца на вайне да пад парадкавання агульнай волі, г. зн. загаду. I ў сваіх творах В. Быкаў паказаў звычайнага чалавека ў вос-трых маральна-этычных сітуацыях.

Возьмем, напрыклад, аповесць «Пайсці і не вярнуц-ца». Гэта твор аб цяжкім партызанскім жыцці з яго адказнасцю за лёс людзей, асабліва за тых, хто яшчэ вагаецца і можа зрабіць няправільны крок. Гераіня аповесці Зося Нарэйка — простая вясковая дзяўчы-на. На яе долю выпалі цяжкія маральныя і фізічныя пакуты ў час выканання адказнага задання, бо Антон, блізкі ёй чалавек, здраджвае партызанам, вырашае выжыць любой цаной. Такія людзі, як Зося, з іх ма-ральнай стойкасцю, душэўнай чуйнасцю бралі на сябе яшчэ дадатковы цяжар пакутаў тых, хто збаяўся, стаў на калені перад ворагам.

Чытаючы наступныя радкі з твора, уяўляем, якім чалавекам быў Антон, даведваемся пра яго маральнае аблічча: «... Сумленне? Канешне, ён не стане бажыцца, што сумленне яго неспакойнае. Было трохі няёмка, нешта яго трывожыла. Але што рабіць? Ён даўно ве-даў, што калі прыслухоўвацца да згрызотаў сумлення, дык хутка адкінеш Капыты. Не так проста з гэтай штукай, якую завуць сумленнем, спакойна пражыць у мірны час, не кажучы ўжо пра вайну...»

Жорсткі, нікчэмны чалавек. Зося шкадуе яго, хаця душу пранізвае боль. Здзіўляёшся, колькі вытрымкі ў чалавеку, стойкасці. Напэўна, сапраўды ў сумленнага чалавека нішто не здольна заглушыць, знішчыць чала-вечнасць — аснову ўчынкаў.

Праблема выбару ва ўмовах крайняй сітуацыі, ха-рактэрная для твораў В. Быкава, вырашалася так, што чалавек сам сабе не суддзя. Чалавек судзіць другіх, ці другія — яго. Калі ўзяць аповесць «Сотнікаў», то ўба-чым, што тут прагучала новае вырашэнне: судзіце, але і вас судзіць будуць. I яшчэ адно тлумачэнне: ад кож-нага залежыць усё. Аўтар уцягвае нас у няпросты псіхалагічны працэс, што адбываецца ў Рыбаку, уцяг-вае тым, што выклікае да яго добрыя пачуцці, давер. рыбак чымсьці больш прыемны за таго самага Сотні-кава. Але гэта толькі ўпачатку. А далей у Сотнікава вылучаецца такая рыса, як нежаданне перакладаць свае праблемы на плечы другога, быць цяжарам, і ён стара-ецца ўсё рабіць сам. Для мяне Сотнікаў — герой: ён застаўся чалавекам у самай складанай сітуацыі. Праў-да, перад павешаннем у Сотнікава выявілася вельмі натуральная для чалавека агіда да смерці, нежаданне развітвацца з жыццём: «... Але ён стрымаў сябе, толькі сэрца яго да болю сцялася ад смяротнае распачы; як найбольшай палёгкі перад канцом, захацелася запла-каць. Замест таго ён раптам усміхнуўся напаследак сваёй, мабыць, жаласнай, вымучанай усмешкай...»

Нялёгка прыняць Сотнікаву смерць, але, у адроз-ненне ад Рыбака, у яго ёсць нешта болынае — адчу-ванне абавязку перад людзьмі. Вось маральнае абліч-ча сапраўднага чалавека.

Героі В. Быкава застаюцца людзьмі, нягледзячы ні на што. Тут варта ўспомніць творы «Альпійская бала-да», «Жураўліныкрык», «Абеліск», «Кар*ер».Галоўны герой названых аповесцяў — гэта чалавек з перадавой, дзе ён выпрабоўваецца на стойкасць перад сіламі вай-ны і сацыяльнага зла. I тут прыходзяць на ўспамін словы Ю. Фучыка, які сказаў, што «абавязак быць ча-лавекам — бестэрміновы».
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.