Дома маме
Памагаць –
Не рукамі
Памахаць.
Уцякае з рук
Мятла.
Грук
Злятае
Са стала.
Кухлі ў кухні
Ля пліты
Раздзімаюць
Жываты.
Я не ўмею мыць
Пасуду,
Можа,біць
Патроху буду?
Буду біць я –
Так і быць! –
Брудную пасуду.
Меней будзе
Маме мыць,
І не будзе
Бруду!