Аляксей Дудараў. Аналіз творчасці. Рэферат
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 2674
Комментарии: 0
Сучасную драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес «Выбар», «Вечар», «Пар'ог», «Радавыя», «Адцуранне». Пачынаў свой творчы шлях А. Дудараў як празаік. У першай кнізе прозы «Святая птушка» аўтар уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка. П'еса «Парог» лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця А. Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Буслая праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў.

У п'есе «Вечар» адчуваецца боль і трывога аа лёс неперспектыўных вёсак. Героі яе — Ганна, Васіль-Мульцік, Мікіта-Гастрыт — пражылі аднолькавыя па працягласці, але розныя па сэнсе жыцці. Добрая і спагадлівая, Ганна не можа жыць без працы: корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлі яе няўдзячны сын. Васіль-Мульцік — чалавек пгчыры, даверлівы, улюбёны ў жыццё. Ён здаецца дзіваком, бо размаўляе з сонцам і тэлевізарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугі ў якасці жывога барометра. Дзівацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, імкненнем жыць у згодзе і зладжанасці з прыродай і навакольным светам. Зусім іншы вобраз Мікіты-Гастрыта. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывізацыі ён «выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. Мікіта толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. I не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне.

Для герояў п'есы «Вечар» надышоў вечар жыцця, калі можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсе чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах і боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскі, і пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную віну Мікіты здымаецца ў сувязі са смерцю персанажа.

П'еса А. Дударава «Радавыя» прысвечана паказу Вялікай Айчыннай вайны як сусветнаЙ, агульналюдской бяды. Аўтар паказвае не толькі гераізм людзей, нязломнасць іх волі, але і тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямі яе з'яўляюцца пяць радавых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянік, Дугін, Лёнька Адуванчык), якія на сваіх плячах вынеслі ўвесь цяжар вайны. У кожнага з іх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалілі жонку і маленькага сына. Але гора не зрабіла салдата жорсткім, бязлітасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкім хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкі паёк. Бушцец, які пайшоў на вайну з-за вясельнага стала, наадварот, зрабіўся злым, помслівым, здольным застрэліць кожнага немца. Складаны лёс у Саляніка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забіваць іх. Па-бацькоўску адносяцца салдаты да васемнаццацігадовага Лёнькі Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забілі маці і сястрычку. Дугін, за плячыма якога разжалаванне, раненне, штрафны батальён, становіцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугіна, але, на жаль, салдат гіне ў апошні дзень вайны. П'еса «Радавыя» гучыць як рэквіем па ўсіх, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецця.

Маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсоўваюцца А. Дударавым у п'есах «Злом», «Выбар», «Адцуранне» (апошняя прысвечана чарнобыльскай трагедыі). Старонкі беларускай гісторыі XVI ст. узнаўляюцца ў п'есе «Купала». Дзеючымі асобамі ў ёй з'яўляюцца Вітаўт, Ягайла, каралева Ядвіга, Кейстут, многія міфалагічныя вобразы.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.