НУ ЯК НЕ ВЫПІЦЬ?
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 353
Комментарии: 0
Я часцяком яго ў карчме,
Бывала, спатыкаў пад мухай.
«Ну, што ты, браце, ачумеў?
Пакінь ты піць, прашу, паслухай!»
I чуў адказ: «Ну як не піць?
Вакол няпраўда, здзекі, гора.
Як бедны люд яшчэ цярпіць!
А я гатоў бы выпіць мора».
Прайшлі бурлівыя гады,
Уціхла бура-навальніца,
I ніва жытам маладым
Пад вольным ветрам каласіцца.
I вось спаткаліся мы зноў
Пасля васьмі гадоў разлукі.
Сядзіць ён з чаркаю ў піўной,
I ўжо ў яго трасуцца рукі.
«А, сябар! Ты? I нават п'ян?
Ты зноў, напэўна, п'еш, як воду?»
«Ну як не выпіць, кажа, за слабоду?
Гатоў я выпіць цэлы акіян».

1925
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.