КАЛІ Ў КРАМЕ ЁСЦЬ НЯСТАЧА...
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 911
Комментарии: 0
Калі ў краме ёсць нястача,
Дык «усушка» там, няйначай,
Ці «утруска», ці мо «мышы» —
Так заўсёды ў актах піша.
На «усушку» ўсе зладзеі
Ускладаюць шмат надзеі:
Дзе «усушка» ды «утруска»,
Дык там выпіўка й закуска,
А дзе псута ад мышэй —
Падымай, браток, вышэй!
Толькі ўмей складаць ты акты,
Каб пасведчыць тыя факты.
У закупшчыка Антося
Вунь жалеза «увасхлося»
Кіло тысячу ды з гакам.
I Антось па ім не плакаў.
За прылаўкам у Матруны
Шмат «утрэслася» картуны,
Метраў сорак, можа, й болей,
Адным словам — ёй даволі.
У загадчыцы Антолі
«Мышы» з'елі скрыню солі,
А пасля яшчэ, заразы,
Бочку выжлукталі газы;
Весялей Антоля ходзіць,
I мышам яно не шкодзіць.
Так двухногія з рукамі
Тыя «мышы» з «пацукамі»
I псуюць сабе патрошку...
Трэба, трэба на іх «кошку».

1925
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.