ВАЛАКІТА
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:26
Просмотров: 733
Комментарии: 0
Раз да вечара ад ранку
Прастаяў я ў адным банку,
А назаўтра ад зары
Да тэй самай зноў пары,
I за справай невялікай —
Сторублёваю пазыкай
(Атрымаць яе хацелі
Для малочнае арцелі).
На пазаўтра, як я ўстаў,
Увесь горад аблятаў,
Збіў падноскі, збіў абцасы
Ды патраціў чорт што часу,
А ўжо што зглуміў паперы!
Дык без ліку і без меры.
Прадстаўляў ужо я тут
I балансы, і статут,
I сяброў арцелі спісы,
I чатыры каштарысы,
Сем выняткаў з пратаколу,
Што прашу я па дазволу,
Працы план ды справаздачы
I... паўнейшая няўдача.
А чаму? — Ды, бач, не далі:
Ім прадставіць загадалі
Аб арцелі акт даследчы,
Я ж не меў з сабой тэй рэчы
I дастаць не меў надзеі...
«Абармоты! Ліхадзеі!
Каб вас чорт пабраў, пісакаў!» —
Крыкнуў я дый сам заплакаў,
Рукавом пасля уцёрся
Ды пяшком дамоў папёрся.
Ну і вось — цяпер я дома,
3 якім вынікам — вядома:
Грошай страціў я нямеру
На харчы і на кватэру,
Яшчэ болей на паперу,
Атрымаў жа дулю-бэру.

1925
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.