— Бог Вотан на небе,
Адольф — на зямлі,—
Вось мой закон і скрыжалі:
Бі, разбурай, душы і палі,
Каб падалі ніц і дрыжалі.
Той самы любімы з маіх салдат,
Хто гэты закон выпаўняе аддана,
Хто самы крывавы бязлітасны кат,
Таму і любоў і пашана.
Хто кроў чалавечую піць прывык,
Жанчынам вырэзвае грудзі,
Хто храбра дзяцей падымае на штык,
У царстве нябесным той будзе.
Я кроўю абшары зямныя залью,
I стануць рабамі народы,
I будуць угнойваць сабою зямлю
У славу арыйскай пароды.
Да ўлады я смела па трупах пайду,
Ступаючы кованым ботам,
I свет, як канцлагер, вакол абвяду
Калючым гартованым дротам.
Мы на гэта скажам гаду:
— Грозен рак, ды вочы ззаду!
1942