Тэматыка, гуманiстычныя i агульначелавечыя матывы у творчасцi Максiма Танка.
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 764
Комментарии: 0
Тэматыка, гуманiстычныя i агульначелавечыя матывы у творчасцi Максiма Танка.

Змрочная i суровая заходне-беларуская рэчаiснасць, мужная барацьба беларускага народа супраць прыгнятальнiку вызначыла змест танкаускай паэзii да 1939г. М.Т. успамiнае, што яго творчасць з самага пачатку развiвалася i натхiлялася у першую чаргу заходнебеларускiм жыццем. У давераснёускай творчасцi паэт алюстроувае жыцце працоуных Заходняй Беларусi: беззямелле, эканамiчны i нацiяны уцiск.

У вершах давераснай лiрiкi М. Т. праходзiць адна тэма — тэма вызвалення народа i роднага краю. Верш "Спатканне” (1936) ён лiчыць бiяграфiчным; верш расказвае пра сустрэчу бацькi з сынам, якi сядзiць у турме. Бацька прыходзiць у турму на спатканне з сынам. У першыя хвiлiны сустрэчы размова сына з бацькам пра розныя пытаннi сялянскага жыцця. Адчуушы падтрымку i спагаду бацькi сын горача гаварыць пра заутрашнi дзень свайго народа, выказвае веру у яго перамогу. У апошнiх радках верша паэт падкрэслiвае адзiнства думак i iмкненняу бацькi i сына.

Верш "Песня Кулiкоу". Кулiкi — героi дзiцячых баек, прадвеснiкi радасцi i шчасця. Верш складаецца з трох частак. У экспазiцыi iдзе расказ пра сялянскае жыцце. Пейзажнымi малюнкамi снежнай завiрухi аутар паказвае прыгнечанасць i змрочнасць сялянскага жыцця. У асноунай частцы пад завыванне завiрухi селянiн гутарыць з госцем (зачытаць). У словах гаспадара хаты адчуваецца глыбокае хваляванне за будучыню народа, за лёс дзяцей. Увёушы у верш вобраз светлавалосага хлапчука (зачытаць) i вобраз абяздоленнай мацi, што спявае песню-калыханку (зачытаць), паэт стварыу карцiну цяжкага жыцця чалавека пад прыгнётам.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.