Ой, ня гніце, ветры
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:25
Просмотров: 819
Комментарии: 0
Ой, ня гніце, ветры, вербаў над ракою,
Над ракою быстрай не шумі, чарот.
Думала дзяўчына раньняю зарою,
Летняю зарою ды каля варот.

На кашулі белай васількоў галоўкі,
Вышыю пралескі міламу свайму,
Або пазалотай, або сінім шоўкам
Разатку узорна паясок яму.

Не гадала верба, што лісты увосень
Позьнім лістападам зьвянуць, ападуць, –
Раньняю зарою думаць не прыйшлося,
Што яе сны гэтак рана адцьвітуць.

Толькі доля шэрай разаткала ніткай
Паясок апошні, вузкі паясок...
Над жыцьцём, укрытым арыштанцкай сьвіткай,
Расьцьвітаў зарою сіні васілёк...

Не кукуй, зязюля, хоць так ныюць грудзі,
Не губляй ты песень у глушы лясоў.
Паўшых за свабоду край наш не забудзе,
I народ адпомсьціць за сваіх сыноў.

1936
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.