Кароткі змест Макаркавых Волька
Опубликовал: Admin
15-03-2012, 13:34
Просмотров: 1029
Комментарии: 0
Сафрон Дзядзюля, стоячы на сельсавецкім ганку, заўважыў жанчыну, якая зайшла на могілкі. Постаць і хада яе падаліся Сафрону знаёмымі і нагадалі адну асобу. Гадоў з дзесяць назад ён заляцаўся да Макаркавых Волькі, дачкі бежанца, што з'явіўся ў вёсцы ў гады першай сусветнай вайны. Ісці замуж дзяўчына не збіралася, бо хацела вучыцца. Да таго ж Сафрой ёй зусім не падабаўся. Каб адчапіцца ад назаллівага хлопца, Волька выказала яму ўсё, што пра яго думае. Назвала яго пустым ганарліўцам, які нікога і нічога не паважае, псуе ўсякую рэч, абы толькі да яе дакрануўся. Хоць дзяўчына гаварыла праўду, Дзядзюля пакрыўдзіўся і чакаў моманту адпомсціць.

Читать в полной новости!!!
Кароткія апісання Вераснёвыя ночы
Опубликовал: Admin
15-03-2012, 13:33
Просмотров: 804
Комментарии: 0
З учарашняга дня Агату не пакідала злосная раздражнёнасць. Даглядаючы гаспадарку, яна спаганяла сваю

злосць на ўсіх, хто трапляўся пад руку. Брат Фэлік расказваў, як Асташонак хваліўся, што за самагонку ўсунуў ёй старую царскую трохрублёўку. Але не сама грашовая страта хвалявала і злавала Агату. Малады, вясёлы і трохі жулікаваты Асташонак стараўся перастрэць яе на вуліцы ці ў полі, а цяпер колькі дзён ужо не паказваўся. Поруч з ім яшчэ больш непрывабным здаваўся Зыгмусь Чухрэвіч, братаў сябра, які паўтара гады дамагаецца яе рукі. Дзяўчыну адштурхоўвала і яго апратка, і. манера гаварыць, і нават далікатнасць абыходжання.

Читать в полной новости!!!
Кароткія апісання Буланы
Опубликовал: Admin
15-03-2012, 13:33
Просмотров: 833
Комментарии: 0
Зменлівы дзень позняй восені. Вецер гоніць хмары. Рэдкія сняжынкі змяняюцца дажджом. Ды раптам павеяла з поля вялікай воляю. I Буланага, старога спрацаванага каня, нечакана пацягнула з хлява ў паплавы. Ён крыху пастаяў у садзе, а потым, абмінуўшы купку людзей, паволі пабег на вуліцу. Ён перажываў пачуццё, якое ў маладыя гады прымушала «ляцець, задраўшы хвост, па загонах. Аж стогне зямля, аж енчыць дарога пад капытамі».

Читать в полной новости!!!
Кароткія апісання Пошукі будучыні
Опубликовал: Admin
15-03-2012, 13:32
Просмотров: 3391
Комментарии: 0
Першая частка. Украдзенае маленства
I
«Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас...» — зазначае на пачатку рамана аўтар.

Читать в полной новости!!!
Кароткія апісання Трэцяе пакаленне
Опубликовал: Admin
15-03-2012, 13:31
Просмотров: 931
Комментарии: 0
Частка першая

Паранены чырвонаармеец Кандрат Назарэўскі ідзе на хутар па фурманку, каб яго падвезлі да горада. Гаспадыня хутара заяўляе, што коней узялі ў абоз, а гаспадара няма дома. На здымках у хаце Назарэўскі пазнаў Толіка Скуратовіча, які дызерціраваў нядаўна з арміі. Жанчына гаворыць, што пра сына нічога не ведае. З'яўляецца гаспадар, запрагае худога і хворага каня, якога кінулі тут салдаты.

Читать в полной новости!!!