ПАКУТНІКІ-СУМЯШЧАЛЬНІКІ
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:20
Просмотров: 631
Комментарии: 0
I кім жа яны, і чаму ж яны
Так бязлітасна перагружаны?
Не адказныя, не начальнікі,
А пакутнікі-сумяшчальнікі.
З імі добра мяне пазнаёмілі!
Яны стогнуць і ў Мінску і ў Гомелі,
Яны стогнуть па ўсёй старонцы —
Юрысконсульты-абіронцы.
Ці бароняць яны, не бароняць,
А нагрузачкі не правароняць:
I па дзесяць пасад і па восем,
I вясною пацеюць, і ўвосень.
Не такі ўжо й народ ганарысты:
I па пяцьсот бяруць, і па трыста,
Ды «сякія-такія» працэнты
Плацяць ім установы-кліенты.
Як за месяц усё пазбірае,
Ад нагрузак яго распірае...
Але ўсім ім пабіў рэкордзік
Нейкі віцебскі Чарнамордзік.
Ён на свой «аблакацкі» агузак
Узваліў аж дванаццаць нагрузак.
Абслужы вось тут кожнае месца,
Атрымай па два разы на месяц!
Варта б кожнаму тут чарнамордзіку
Завесці сабе хоць па «фордзіку».
А то прэ ён, каторы, пяшком,
Сапучы пад цяжкім мяшком,
Аж язык ля вушэй матляецца —
Ледзь даніну сабраць упраўляецца,—
Змокне ад поту, задыхаецца,
I сэрца ў яго, і дыхавіца,
Пад пагрузкамі гнуцца калені,
I, каб нагрузак паменшыць вагу,
Скідае ён лішні баласт на бягу,
Зусім не патрэбны баласт — сумленне.

1932
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.