Кароткія змест Варшаўскі шлях
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 810
Комментарии: 0
Штуршком для напісання паэмы «Варшаўскі шлях» (1972) стала смерць Аляксандра Твардоўскага, рускага савецкага паэта, добрага сябра А. Куляшова. Яны пазнаёміліся ў Мінску ў 1934 г., калі А. Твардоўскі разам з іншымі смаленскімі паэтамі наведаў Беларусь. У 1939 г. сустрэліся ў Маскве. Але дружба пачалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля таго як А. Куляшоў волей лёсу апынуўся ў сталіцы СССР.

Паэма складаецца з чатырнаццаці частак, роўных па колькасці радкоў (іх дваццаць чатыры), і эпілога. У першай частцы (яна з'яўляецца экспазіцыяй) акрэсліваецца асноўная тэма твора: «Пагутарым аб часе, аб Твардоўскім». Вобраз часу адзін са скразных у паэме. Ён шматаблічны: ваенны, пасляваенны, як выява лепшага ў чалавеку і як выява чалавечай дробязнасці, нікчэмнасці (пятая частка). Скразным з'яўляецца таксама вобраз Варшаўскага шляху, да якога звяртаецца, з якім вядзе дыялог-размову паэт. Варшаўскі шлях — гэта і канкрэтная дарога, Варшаўская шаша, і сімвал яднання людзей, сімвал чалавечага лесу. Цэнтральным у паэме выступае вобраз А. Твардоўскага, які раскрываецца шырока і шматгранна. А. Куляшоў згадвае ваенны лёс сябра («Жыццё і смерць. Дуэль радкоў з крыжамі. // З вайною, не кіруючы франтамі, // На ўсіх франтах, мой шлях, ён вёў баі»). Прыгадвае знакамітую паэму пісьменніка «Василий Тёркин» і пры гэтым гаворыць пра яго грамадзянскую пазіцыю, імкненне да праўды жыцця:

Не раз ён тут салдатам нёс уцеху
I жартам весяліў іх, каб яны
Забыліся на змрочны жарт вайны.
Здаралася, ён ім хлусіў для смеху,
Ды не маніў ніколі для маны.
  • 0
Кароткі змест Цунамі
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 624
Комментарии: 0
Ён і яна, мужчына і жанчына, на самаробнай пірозе пакідаюць чалавечы кантынент. Яны шчаслівыя ў сваёй адзіноце, аддаўшы «пірогу прыхамаці хваль па прыхамаці сэрцаў закаханых». «Нейкі цынік» іх папярэджваў, што такое падарожжа не навіна для Зямлі і не вырашэнне праблем, што свет пад пагрозай, прапаноўваў узяць з сабой лічыльнік Гейгера (прыладу для вымярэння ўзроўню радыяцыі). «Забыты цынік. Як добра ім адным!.. Які спакой!»

У адкрытым акіяне ён і яна сустрэлі чалавека на плыце. «Ён за вады крынічнае глыток прыёмнік аддаваў». Напаіўшы сустрэчнага, падарожнікі нічога з яго рэчаў не ўзялі: «Ім не трэба дапамога забытых імі вырабаў зямлі».

Праз нейкі час (падліку месяцам і гадам яны не вялі), трапілі ў шторм («На грэбнях чорных хваль зіма раве, завея слепіць лодку-недарэку»). Грозная стыхія пасунулася далей, ды «ўскінуў век, ахрышчаны Дваццатым, на даляглядзе выбуховы грыб». Уцякаючы ад страшнага відовішча, ён і яна дагналі шторм. Пірогу насілі хвалі два дні і ўрэшце выкінулі на бязлюдны астравок. Ён стаў Рабінзонам, яна—Пятніцай.

...З мінулай явы ў гэтую ўзялі
Яны сякеру, простую апратку,
Зярнят чатыры жмені — для раллі.
Яшчэ з сабою захапілі памяць,
Што можа скласці зруб — пад бокам бор,
Агонь здабыць, азначыць плотам двор —
Аседлы кут, які даўно пара мець.

Да Рабінзона з'яўляецца дзіўная незнаёмка, якая хоча вярнуць «да спраў былых».
  • 0
Кароткі змест Сцяг брыгады
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 786
Комментарии: 0
Алесь Рыбка вымушаны пакінуць родны Мінск. Развітваецца з хатай, з цацкамі сына і дачкі. З усіх хатніх рэчаў, якія «прасілі яго па чарзе, каб забраў іх з сабою», ён узяў толькі лыжку. Сэрца, вочы героя адмаўляюцца верыць У тое, што адбываецца вакол:

З самалётаў не зводжу вачэй
I не веру, — няўжо самалёты? —
Проста з неба ляцяць на дзяцей,
Сеюць смерць кулямёты.

Далёка ад горада Рыбку перастрэў патруль і, праверыўшы дакументы, адпусціў. Алесь стаў салдатам, камісар Зарудны даручыў яму ахоўваць сцяг брыгады. Брыгада трапіла ў акружэнне.

Асядлала брыгада шашу
I засела ў мястэчку...
Хоць хацеў бы я, не апішу
Бой за ўзгорак, за рэчку.
Не апішаш, бо слоў будзе мала
Для гэткага бою, —
Як бамбіць налятала
Пасем самалётаў на хвою...
Як патронаў у нашых байцоў,
Як снарадаў не стала.

Алесь Рыбка, сарваўшы сцяг з дрэўка, выбег на вуліцу. Вакол мёртвыя байцы, бой сціх, толькі рвуцца снарады. У баку ад гарматы Рыбка ўбачыў нерухомага акрываўленага Заруднага. Камісар жывы, жывы таксама і наводчык. З усёй брыгады ацалелі толькі яны.

Безназоўны ручай прывёў акружэнцаў у леснічоўку. Камісар пачаў апраўляцца ад ранення.
  • 0
Кароткі змест Лірыка
Опубликовал: Admin
7-10-2020, 04:18
Просмотров: 519
Комментарии: 0
Мастацкія асаблівасці

Аркадзь Куляшоў прыйшоў у паэзію вельмі маладым. Дванаццацігадовым хлопчыкам ён надрукаваў у акруговай газеце «Наш працаўнік» першы верш. Да ранніх вершаў паэта належыць знакаміты «Бывай...», пакладзены ў наш час на музыку.

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой д мой нямы адчай.

У творы перапляліся смутак, туга і глыбокая любасць да каханай. Крыўды няма, бо прычына ростані — не адмова, не здрада, а жыццёвыя шляхі, якія павялі яе і яго ў розных напрамках. З біяграфіі паэта вядома, што Алеся на год раней за Аркадзя Куляшова закончыла Саматэвіцкую школу.

Лірычны герой твора зусім юны. Боль яго першай душэўнай страты востры, моцны, сапраўдны і разам з тым светлы. Каханая пайшла ў новае жыццё, «за ціхія, далёкія прасторы світальнай зоркай». Боль і смутак лірычнага героя выяўляецца праз дзеяслоў «пайшла», з якога пачынаюцца чатыры страфы верша. У гэтых строфах паэт перадаў рух пачуццяў лірычнага героя пры развітанні. Спачатку каханая блізка, ідзе знаёмым лесам і полем, потым яна знікае з вачэй, хаваецца за «далёкія прасторы» і адчуванне страты ўзмацняецца, гучыць тужлівае «бывай».
  • 0