Вобраз Зубра - сімвалічнае ўвасабленне сілы i трываласці народа.
Опубликовал: Admin
21-11-2012, 21:02
Просмотров: 397
Комментарии: 0
Вобраз Зубра - сімвалічнае ўвасабленне сілы i трываласці народа.

Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік, Вымушан скласці свой спеў аб краіне з багаццем Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты цудам Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.
М. Гусоўскі

Мне вельмі спадабаўся твор Міколы Гусоў-скага «Песня пра зубра». Ён да глыбіні закра-нае душу, раскрывае чытачу сілу хараства Бе-ларусі: прыроды і людзей. Менавіта прыроды і людзей як аднаго цэлага, бо жывёла ў паэме паводзіць сябе так, як чалавек, а чалавек - як жывёла.

Поўная назва паэмы «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Адсюль зразумела, што галоўным героем твора з'яў-ляецца зубр.

Вось ён - бізон еаш, што ў нас называецца зубрам! Масці паджарай, як мешанка, бурай і чорнай, Быццам з вякоў у еякі пераходзіў праз горны I гартаваўся, сабраўшы адценні стагоддзяў.

Мікола Гусоўскі, расказваючы пра зубра, услаў-ляе яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу. Асновай твора з'яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывё-ла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зуб-ра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе неза-лежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаган-няў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў.

Аднак паказаць сілу, моц, прыгажосць зуб— гэта не адзіная і не асноўная задума аў-тара. У вобразе зубра Мікола Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра - хіба гэта не адметны характар беларуса: ён можа быць не-звычайна пяшчотным і лагодным, калі з ім па-добраму, і, наадварот, - люта помсціць таму, хто ідзе на яго з мячом.

Так і беларускі народ заўсёды бараніў сваю незалежнасць ад тых, хто на яе пасягаў.

М. Гусоўскі нездарма ўводзіць у паэму вобраз князя Вітаўта. У чытача адразу ўзнікае пара-лель паміж ім і зубрам. I той, і другі - уладары на сваёй тэрыторыі. Характар першага падобны на нораў другога. Князь Вітаўт - смелы, муд-ры і справядлівы, не церпіць баязліўцаў і тых, хто хлусіць. I самае галоўнае- непамерна любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю Радзіму. Зубр, князь і народ у творы выступаюць як адзінае цэлае. Зубр - сімвад нашай Беларусі, яе пры-гажосці, велічы, магутнасці, яе свабодалюбівага мірнага народа.
DLE шаблоны, читайте SEO блог FeAlSe! Авторские рецензии на фильмы от kinofilm4u, сайт для женщин woman-life - всё о жизни девушек и женщин!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.