Вобраз Зубра ў паэме Міколы Гусоўскага.
Опубликовал: Admin
21-11-2012, 21:06
Просмотров: 374
Комментарии: 0
Вобраз Зубра ў паэме Міколы Гусоўскага.

Цікава, што паэма Гусоўскага «Песня пра зубра» была знойдзена ў нейкім выданні (назвы не памятаю), дзе была змешчана з творамі нарысавага і навукова-папулярнага характару пра прыроду. Яе палічылі магчымым уключыць у зборнік навуковых прац. I я ведаю, чаму гэта зрабілі: паэма дае праўдзівы, блізкі да рэальнасці адбітак зубрынага жыцця, нораваў, паводзінаў і звычак гэтых звяроў-волатаў, цуда прыроды. Так што вобраз зубра ў паэме «мае дакументальную аснову». Пра тое сведчыць нават партрэт зубра-самца. Мне запомніліся такія яго дэталі: «гэтае дзіва з абшараў Літоўскага княства» вельмі вялікае целам («Трох паляўнічых садзіцца ў яго між рагамі»), ён — увасабленне сілы, моцнага здароўя, што перадавалася з стагоддзя ў стагоддзе («Быццам з вякоў у вякі пераходзіў праз горны і гартаваўся, сабраўшы адценкі стагоддзяў»). Але дакументальнае падабенства зубра мастацкага на зубра рэальнага — толькі зыходны прынцып пісьма. Бо далей дакуменальны партрэт пераадольваецца, перакрываецца мастацкім вымыслам. Быццам контуры накіданага мастаком чорна-белага малюнка расфарбавала дзіця. I зазіхацелі яны ўсімі колерамі вясёлкі. Мастак абагаўляе асілка, цара пушчы. Але ўжо ў партрэце закладвае такія рысы яго характару, як свабадалюбства, злосць, ярасць (з позірку «зыраць і злосць, і нянавісць, і ярасць»). Асаблівую ўвагу аўтар аддае знешняй постаці жывёліны, паказвае, што яна пакрыта густой і доўгай поўсцю: «клін барады памялом вытыркае з-пад сківіц» (асабліва ўражвае гэта прастамоўнае слоўца-параўнанне — клін барады, як «памяло»); «Грыва калматая шчыльна да самых лапатак Шыю ўкрывае, звісаючы ўніз па калені». Гусоўскі не быў бы Гусоўскім, каб пры апісанні зубра ўстрымаўся яшчэ ад аднаго цікавага параўнання. I гэтае параўнанне народжана таксама захапленнем народнымі норавамі, звычаямі, назіральнасцю людзей. Паэт абапіраецца на народнае: «Параўнаў быка з індыкам», кплівае і абразлівае часцей. Перайначвае яго на свой манер, дастасоўвае да патрэбнага яму вьшадку. Пра волата — зубра ён піша па-народнаму трапна, іранічна, але не абразліва, з лёгкай усмешкай: «Гэта казёл барадаты з нагуляным целам». А абодва радкі гучаць так:

Часта ж раўняюць малое з вялікім, як быка з індыкам.
Гэта казёл барадаты з нагуляным целам.

У сваёй славутай паэме Гусоўскі захапіўся больш не знешнасцю «свайго героя», а яго ўнутранай сутнасцю. Ён надаў ёй рысы чалавечага характару. Зубр — сімвал мужнасці, смеласці, рашучасці. Ён нават перад смерцю думае болып пра пушчу, пакінутых блізкіх, а не пра сябе. Яго смерць становіцца выклікам жорсткасці чалавека, заклікам супроцьстаяць чорным сілам. Гэта смерць ваяра, які змагаўся да канца і не просіць літасці ў ворага:

Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся
Шумнай дуброве: «Даруй, мая родная, ўсё мне».

Гаворачы словамі Янкі Брыля, — ён памёр і ён жыве.
DLE шаблоны, читайте SEO блог FeAlSe! Авторские рецензии на фильмы от kinofilm4u, сайт для женщин woman-life - всё о жизни девушек и женщин!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.