Апалены ветрам марозным асіннік...
Опубликовал: Admin
28-02-2012, 14:45
Просмотров: 446
Комментарии: 0
Апалены ветрам марозным асіннік.
Усе нясуць слёз або свечак агонь.
А я тут чаго заблудзіў на магільнік?
Блізкіх ці знаёмых шукаю? Каго?

He тут занясла іх лістамі дуброва
I зорныя ночы абвеялі сном.
Адны на дарогах злажылі галовы,
другія... не ведаю на'т курганоў.

Іду я і надпісы ціха чытаю.
3 мазаікай камня імёны, гады
змывае агнём лістапад малады
і час іх рукою шурпатай сцірае.

Гранітныя пліты і мрамар бялее, —
не чорных працоўных касцей тут начлег!
Здаецца на кожным такім маўзалеі
свой звонкі павесіў-бы смех.

А тут усё тлеюць васковыя зоры.
Хтось мае адвагу маліцца, прасіць,
каб слёзы гаротных праз мрамар і дзёран
нядолю вякоў перасталі паліць.
DLE шаблоны, читайте SEO блог FeAlSe! Авторские рецензии на фильмы от kinofilm4u, сайт для женщин woman-life - всё о жизни девушек и женщин!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Другие новости по теме:
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.