Аповесць Івана Шамякіна "Ахвяры".
Опубликовал: Admin
29-07-2012, 19:56
Просмотров: 351
Комментарии: 0
Аповесць I. Шамякіна "Ахвяры", як і многія творы пісьменніка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй аўтар уздымае новую для беларускай літаратуры праблему, якая доўгі час замоўчвалася ці. няправільна ацэньвалася. У цэнтры ўвагі пісьменніка — дзейнасць Мінскага падпольнага і партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кіраўніцтва з прадстаўнікамі НКУС, засланымі быццам бы для карэкціроўкі сумесных дзеянняў арганізацый. Падзеі адбываюцца ў адным з партызанскіх атрадаў, які ўзначальвае Аляксей Іванавіч Ман. Паміж камандзірам атрада, начальнікам штаба Навумам Брагінскім і камісарам Ігарам Кіпенем складваюцца адносіны ўзаемаразумення, узаемавыручкі, што, безумоўна, дапамагала ў агульнай барацьбе з акупантамі.
Гартаючы старонкі твораў Івана Шамякіна.
Опубликовал: Admin
29-07-2012, 19:56
Просмотров: 851
Комментарии: 0
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод усіх твораў народнага пісьменніка Беларусі I. Шамякіна вылучаецца пенталогія "Трывожнае шчасце". Лёс яе герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах удзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Галоўныя героі пенталогіі — Пятро Шапятовіч і Саша Траянава.
Пенталогiя I. Шамякiна "Тревожнае шчасце” пiсалась на працягу 1956-1964г., у яе увашлi наступныя аповесцi: "Непауторная вясна” (1957), "Начныя зарнiцы” (1958), "Агонь i снег” (1959), "Пошукi сустрэчы"(1959), "Мост"(1964).